Змітра Дашкевіча 25 сакавіка так і не прывезлі ў суд. Увесь дзень Наста Дашкевіч, жонка палітыка і актывіста, прачакала мужа каля суду Цэнтральнага раёна.
Нагадаем, Змітра Дашкевіча затрымалі 24 сакавіка на канцэрце да Дня Волі ў мінскім Кіеўскім скверы адразу пасля палымянай прамовы.