…Бо 25-га сакавіка
зрынулі Саўрана з трона.
Час пасьмяецца з дручка дурачка
й назгулаў эскадрона.

Можаш музыкаў у аўтазак,
можаш фэйсбучных пісакаў.
Кепскія нервы — фірмовы знак
Валадара Аўтазакаў.

Доўга шліфуецца чарнавік,
ды пасталее аматар.
Новыя песьні. Плюс сакавік.
Мінус стары дыктатар.

Потым хай здымуць кіно — і хай
зробіць добрую касу
фільм, дзе абуджаны сонны край
зрушыў бы стрэлкі часу.

Іх затрымаць — не хопіць палка,
войска не хопіць ніколі.
Бо 25-га сакавіка
зрынулі з трона…
З Днём Волі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?