27 сакавіка каманда краўдфандынгавай пляцоўкі Ulej запусціла новы сэрвіс MolaMola — платформу для хуткага збору сродкаў для абсалютна любых ідэй.
Што такое MolaMola?
MolaMola — гэта фандрайзінгавая платформа для фізічных асоб. Калі казаць прасцей, гэта сэрвіс, які дапамагае чалавеку хутка знайсці грошы для розных мэтаў: ад падарункаў і святаў да складаных жыццёвых абставін, напрыклад, няшчасных выпадкаў або хвароб. Фінансаванне такіх кампаній — бязвыплатнае.
— У Ulej кожны дзень прыходзіць шмат праектаў, але не ўсе яны падыходзяць для запуску краўд-кампаніі. А мы хочам даць магчымасць кожнай ідэі рэалізаваць сябе. MolaMola выдатна справіцца з гэтай задачай. Зараз MolaMola — стартап. Паглядзім, наколькі пляцоўка стане запатрабавана ў карыстальнікаў, і, калі ўбачым да яе цікавасць, будзем развіваць праект, — тлумачыць Эдуард Бабарыка, заснавальнік краўдпляцоўкі Ulej і стартапа MolaMola.
Усё проста, як MolaMola
Платформа працуе такім чынам, што на запуск любой кампаніі па зборы сродкаў дастаткова ўсяго 15 хвілін. Для гэтага платформа дае зручныя і простыя інструменты.
Як запусціць праект?
Каб запусціць кампанію на MolaMola, трэба зрабіць тры простыя крокі:
1. Апісаць мэту збору сродкаў і ўказаць неабходную суму.
2. Вызначце аплатную карту, на якую будуць ажыццяўляцца пералічэнні.
3. Атрымаць адказ мадэратара аб запуску кампаніі.
Праз 15 хвілін праект ужо будзе размешчаны на пляцоўцы, і аўтар кампаніі зможа атрымліваць фінансавую падтрымку спонсараў на сваю банкаўскую картку.
Умовы запуску праекта
Платформа не дае ацэнкі мэтам і ідэям кампаніі. Існуе толькі 3 ўмовы для запуску:
- аўтарам кампаніі можа стаць толькі паўналетні карыстальнік;
- у аўтара кампаніі павінна быць картка любога беларускага банка;
- мэты і ідэі кампанія не павінны супярэчыць заканадаўству РБ.
Як адбываецца аплата?
Сродкі, якія пераводзіць фундатар праекту, адразу залічваюцца на карт-рахунак аўтара кампаніі з вылікам камісіі платформы і банка-партнёра — ААТ «Белгазпрамбанк».
Агульная камісія складае 6% ад кожнага пераводу, але не менш за 1,1 BYN. Мінімальны аднаразова плацеж для спонсара праекта складае 10 BYN, максімальны — 500 BYN. Пры гэтым абмежаванняў па канчатковай суме збору для аўтара кампаніі няма.
А гэта наогул законна?
Так, гэта законна. З юрыдычнага пункту гледжання перавод грошай з'яўляецца дарэннем. Аўтар кампаніі па зборы сродкаў і плацельшчык - фізічныя асобы.
Пра ўсе праекты на MolaMola можна даведацца тут.


