Ілюстрацыйнае фота з Вікіпедыі
Армія Мальты ўзяла пад кантроль судна, захопленае мігрантамі ў Міжземным моры, піша Бі-бі-сі.
Як распавялі вайскоўцы, яны звязаліся з капітанам, які распавёў ім, што не кантралюе судна. Паводле яго слоў, мігранты пагражалі яму і камандзе і прымусілі ўзяць курс на Мальту.
Як толькі танкер наблізіўся да тэрытарыяльных водаў Мальты, яго спыніла патрульнае судна, пасля чаго на борт высадзіўся атрад спецназа і вызваліў экіпаж.
