Гісторыя5454

Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай ФОТЫ

Літоўскія археолягі і гісторыкі расказалі Свабодзе, як ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і яшчэ двух дзясяткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў.

Антрапалягічнае супастаўленьне чэрапа Кастуся Каліноўскага з прыжыцьцёвым здымкам
Антрапалягічнае супастаўленьне чэрапа Кастуся Каліноўскага з прыжыцьцёвым здымкам.

Антрапалягічнае супастаўленьне чэрапа Кастуся Каліноўскага з прыжыцьцёвым здымкам

Знаходкі на гары Гедзіміна. Галоўнае

Гара Гедзіміна ў Вільні, дзе знайшлі парэшткі паўстанцаў.
  • Апоўзень у 2016 годзе адкрыў таямніцы 150-гадовай даўніны.
  • Расейцы зраўнялі магілы зь зямлёй, каб не дапусьціць паломніцтва.
  • Лідэрам паўстаньня амаль год выносілі сьмяротныя прысуды.
  • Закопвалі пакалечаных, са зьвязанымі ззаду рукамі.
  • Пасыпалі целы вапнай, што ўскладняе іх ідэнтыфікацыю.
  • Афіцыйныя ўлады Беларусі ігнаруюць гістарычныя знаходкі.
  • Перапахаваньне парэшткаў паўстанцаў заплянавалі на восень 2019 году на могілках Росы.
  • Надмагільныя надпісы плянуюцца па-літоўску і па-польску, толькі на магіле Каліноўскага па-беларуску.

Парэшткі Кастуся Каліноўскага знайшлі першымі

Парэшткі Кастуся Каліноўскага.

У лютым 2016 году там здарыўся першы апоўзень, які паўтарыўся ў кастрычніку. Паўстала пагроза славутай вежы Гедзіміна — помніку гісторыі і культуры ХIV стагодзьдзя. Трэба было тэрмінова «зьвязаць» грунтовыя расколіны, каб будаўнікі маглі пачаць ліквідацыю наступстваў.

«Гэта быў мужчына 25—26 гадоў, — расказаў Гіціс Грыжас. — Ён ляжаў на баку, рукі за сьпіной зьвязаныя, цела аблітае вапнай. Пры ім знайшлі некаторыя прадметы: фрагмэнты абутку, гузікі, мэдальён з выявай Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама раскладны мэдальён, унутры якога з аднаго боку крыжык з Хрыстом, з другога — моцна выцертыя, але пазнавальныя абрысы сьвятога Казімера».

Мэдальёны, знойдзеныя ў магіле Каліноўскага.
Мэдальёны, знойдзеныя ў магіле Каліноўскага

Мэдальёны, знойдзеныя ў магіле Каліноўскага

Раскопкі на Замкавай гары
Раскопкі на Замкавай гары.

Раскопкі на Замкавай гары

Пахаваньні зраўнялі зь зямлёй знарок — каб не ператварыць іх у месца паломніцтва.

Адных павесіць, іншых расстраляць

Лукіскі пляц, 1866 год
Лукіскі пляц, 1866 год.

Лукіскі пляц, 1866 год

Сьпіс лідэраў і ўдзельнікаў паўстаньня, забітых на загад расейскай акупацыйнай адміністрацыі. У дужках — узрост на момант сьмерці:

  • Станіслаў Ішора (24), сын Станіслава і Марыі, сьвятар у Жалудку Лідзкага павету
  • Раймунд Зямацкі (53), сын Андрэя, пробашч у Ваверцы Лідзкага павету
  • Баляслаў Колышка (25), сын Вінцэнта і Апалёніі, н. Карманішкі Лідзкага павету
  • Юльян Лясьнеўскі (31), сын Паўла, аканом у Вялікім Мажэйкаве Лідзкага павету, н. Варшава
  • Зыгмунт Серакоўскі (36), сын Ігната і Фартунаты, м. н. Валынь
Зыгмунт Серакоўскі, антрапалягічная ідэнтыфікацыя
Зыгмунт Серакоўскі, антрапалягічная ідэнтыфікацыя.
  • Аляксандар Раўкоўскі (27), сын Тэафана, Мілюнцы Ашмянскага павету
  • Юзаф Раўкоўскі (36), сын Тэафана, Мілюнцы Ашмянскага павету
  • Караль Сіповіч (19), м. н. Вільня
  • Юзаф Яблонскі (20), сын Караля, м. н. Ломжа
  • Ян Бянькоўскі (26), сын Тамаша, фэльчар, м. н. Варшава
  • Генрык Макавецкі (27), сын Генрыка, харужы корпусу лясьнічых, м. н. Магілёўская губэрня
  • Уладзіслаў Нікаляй (26), сын Фрыдэрыка і Зоф’і, зь лютаранскай шляхты Віленскай губ.
  • Альбэрт Лясковіч (23), сын Фэлікса (Францішка?) і Зоф’і, н. Голдава Лідзкага павету
Альбэрт Лясковіч, антрапалягічная ідэнтыфікацыя
Альбэрт Лясковіч, антрапалягічная ідэнтыфікацыя.

Альбэрт Лясковіч, антрапалягічная ідэнтыфікацыя

  • Казімер Сычук (Сацэвіч) (36), сын Адама, Вільня
  • Мечыслаў Дарманоўскі (27), Варшава
  • Ігнат Здановіч (23), сын Аляксандра і Эміліі, Вільня
  • Цітус Далеўскі (23), сын Аляксандра, м. н. Кункулка Лідзкага павету
  • Якуб Чэхан (Чэхановіч, Цехановіч) (40), Вільня
  • Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі (26), сын Сымона, м. н. Мастаўляны Ваўкавыскага павету
  • Эдвард Чаплінскі, вучань аптэкара, з Панявескага павету
  • Ян Марчэўскі (24), фэльчар або вучань фэльчара, м. н. мястэчка Рава, Каралеўства Польскае

Забітых скідвалі адзін на аднаго

Паводле антрапалягічных дадзеных, узросту і спосабу экзэкуцыі першымі ідэнтыфікаванымі былі Бянькоўскі, Марчэўскі і Чаплінскі. Некаторых, працягвае Гіціс Грыжас, удалося апазнаць дзякуючы асабістым рэчам.

Залаты пярсьцёнак, які належаў Зыгмунту Серакоўскаму
Залаты пярсьцёнак, які належаў Зыгмунту Серакоўскаму.

«У яме ляжаў мужчына са зьвязанымі ззаду рукамі, на пальцы — залаты пярсьцёнак з гравэраваным надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.». Ён як пашпарт — падказаў, што парэшткі належаць Зыгмунту Серакоўскаму: Апалёнія з Далеўскіх — ягоная жонка. Параўнаньне чэрапа са здымкам адкінула сумневы. Акрамя таго, вядома, што ён быў паранены ў сьпіну — пашкоджаньне касьцей таксама пра гэта сьведчыць».

Пахаваньне братоў Раўкоўскіх
Пахаваньне братоў Раўкоўскіх.

Пахаваньне братоў Раўкоўскіх

У некаторыя ямы карнікі скідвалі забітых неахайна, адзін на аднаго або тварам уніз. У адной былі толькі фрагмэнты цела — рука і частка нагі. У найгоршым стане захаваліся парэшткі, якія, згодна з антрапалягічнымі і гістарычнымі дадзенымі, належалі Ўладзіславу Нікаляю. Вядома, што ён быў расстраляны, ужо быўшы ў вельмі цяжкім стане — меў шэсьць кулявых раненьняў.

Археолягі за працай
Археолягі за працай.

Так навукоўцы вярталі зь нябыту адно прозьвішча за другім: Лясьнеўскі, Сіповіч, Яблонскі, Макавецкі, Здановіч, Далеўскі, Чэхан…

Герой польскі, літоўскі і беларускі

Неўзабаве пасьля таго, як на Гедзімінавай гары знайшлі парэшткі паўстанцаў, была створаная дзяржаўная камісія ў справе перапахаваньня пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Саўлюса Сквярняліса.

Чытайце таксама: «Інтарэс праяўляем». Інстытут гісторыі пракаментаваў сітуацыю вакол парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага

«Магу сказаць: чальцы камісіі, як і экспэрты, адзіныя ня толькі што да месца пахаваньня на віленскіх могілках Росы, але і ў тым, што гэта частка гісторыі як мінімум трох народаў — беларусаў, палякаў і літоўцаў, — адзначае гісторык. — Паверце, ніхто коўдру на сябе ня цягне. Іншая рэч, што за ўвесь час працы камісіі зь беларускага афіцыйнага боку ня выяўлена ні кроплі інтарэсу. Прыехалі аднойчы спэцыялісты зь Беларусі, але гэта была нефармальная сустрэча. Тым ня менш, калі глядзець на практычны бок працэсу, Літва па-ранейшаму адкрытая на прапановы Менску».

Падчас раскопак на гары Гедзіміна
Падчас раскопак на гары Гедзіміна.

Пры гэтым, прызнаецца суразмоўца, у Вільні дагэтуль ніхто не разумее, з кім канкрэтна размаўляць у Менску, каб зьявілася хоць нейкая пэўнасьць. У прыватнасьці, ці гатовы хто-небудзь ад імя Беларусі ўдзельнічаць у цырымоніі перапахаваньня, прызначанай на восень 2019 году.

Схема пахаваньняў на Замкавай гары
Схема пахаваньняў на Замкавай гары.

Схема пахаваньняў на Замкавай гары

Вяртаньне ідэалёгіі заходнерусізму

«Рэжым, які прыйшоў да ўлады неўзабаве пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, узяў на ўзбраеньне палітыку, што паўтарала каноны савецкай гістарыяграфіі, — кажа ён. — Гэта значыць эвалюцыя ня ў бок нацыянальных каштоўнасьцяў, а з ухілам у ідэалёгію заходнерусізму. Яна ўзьнікла ў ХІХ стагодзьдзі якраз падчас паўстаньня і зводзілася да таго, што беларусы — ніякая ня нацыя, а сапсаваныя палякамі расейцы. Фактычна адмаўлялася існаваньне народу, культуры, мовы. Ну якая можа быць дзяржаўнасьць? Заходні край Расеі. Як ні парадаксальна, амаль праз 30 гадоў існаваньня незалежнай краіны тая ідэалёгія зноў запатрабаваная».

«Сутнасьць дыскусіі зводзіцца да таго, што Каліноўскі ніякі не беларус, што паўстаньне польскае і прынесла Беларусі толькі шкоду, што ня трэба нават турбавацца ўшанаваньнем памяці, — тлумачыць Алесь Смалянчук. — Такую пазыцыю зноў і зноў агучвае «галоўны гісторык» Ігар Марзалюк, а значыць, гэта афіцыйны пункт гледжаньня на праблему. Дагаварыўся, што Каліноўскага наагул трэба выкінуць са школьных падручнікаў. Нават за савецкім часам гэта быў народны герой, а ў 1990-я стаў нацыянальным. Здавалася, ягонае месца ў беларускай памяці непарушнае. Але ж не…»

Ахвяра царскага рэжыму
Ахвяра царскага рэжыму.

Алесь Смалянчук асабіста сутыкнуўся з «антыкаліноўскімі настроямі» — прычым там, дзе агрэсіі нават не чакаў. Прыгадвае, што размаўляў з прафэсарам духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, які выкладае асновы гісторыі. Як толькі паўстала тэма Каліноўскага, сьвятар літаральна выйшаў зь сябе: маўляў, таго дзеяча трэба выкапаць і яшчэ раз павесіць.

Дзе перапахаваюць паўстанцаў

Чэрап Кастуся Каліноўскага
Чэрап Кастуся Каліноўскага.

Чэрап Кастуся Каліноўскага

Пытаньне, на якіх мовах будзе надпіс на магілах, паўстала ў сакавіку 2019 году, калі стала вядома пра варыянт афармленьня толькі па-літоўску і па-польску. У пачатку сакавіка камісія сабралася наноў, прысутнічалі прадстаўнікі Літвы і Польшчы. Праз абыякавасьць беларускіх уладаў для надмагільляў зноў вырашылі пакінуць дзьве мовы. Выключэньне зрабілі толькі для Кастуся Каліноўскага — на ягонай магіле пагадзіліся дадаць інфармацыю і па-беларуску. Але ня выключана, што актыўнасьць беларускіх арганізацыяў рашэньне яшчэ можа зьмяніць.

Каментары54

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі2

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі2

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →