• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 1 з 6

З Радзімам Гарэцкім на прэм’еры оперы Яна Голанда «Чужое багацце нікому не служыць». 7 ліпеня 2009 г. Фота з сямейнага архіва

31.03.2019 / 15:12

Памерла Наталля Санько

31 сакавіка пасля доўгай цяжкой хваробы памерла Наталля Санько, жонка галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналогія», яго верная сяброўка і паплечніца ў беларускай справе.

Калектыў выдавецтва «Тэхналогія».

***

Гэты артыкул пра спадарыню Наталлю надрукаваны ў апошнім нумары «Новага Часу» (№12 ад 29 сакавіка).

З Радзімам Гарэцкім на прэм’еры оперы Яна Голанда «Чужое багацце нікому не служыць». 7 ліпеня 2009 г. Фота з сямейнага архіва

У хуткаплыннасці сучаснага, перанасычанага падзеямі ды інфармацыяй жыцця здараецца так, што ты вельмі даўно знаёмы з некім, сустракаешся на літаратурных прэзентацыях і вернісажах, у рэдакцыях і выдавецтвах, але гэтае знаёмства не пераходзіць мяжы ўзаемапавагі і ветлівасці.

Але аднойчы надыходзіць момант, калі як быццам нанова адкрываеш для сябе гэтага чалавека, і ягонае жыццё паўстае перад табой ува ўсёй сваёй шматфарбнасці і непаўторнасці. Высвечваецца сапраўдная значнасць асобы. Так у мяне адбылося з Наталяй, спадарожніцаю жыцця майго шматгадовага рэдактара і сябра Змітра Санько.

Наталя прыйшла на свет семдзясят гадоў таму ў старадаўнім украінскім горадзе Жоўква, вядомым сваім замкам, што быў рэзідэнцыяй манарха нашых продкаў — вялікага князя і караля Яна Сабескага. На пачатку ХХ стагоддзя Жоўква, якая тады разам з усёй Галіцыяй уваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі, «адзначылася» і ў гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта там у базыльянскай манастырскай друкарні ў 1906 годзе Цётка (Алаіза Пашкевіч) выдала свае паэтычныя кнігі «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду».

Зміцер і Наталя Санько ў дзень вяселля. Азярычына. 2 траўня 1973 г. Фота Міхася Макаранкі

Месца нараджэння, genius loci часта, калі і не прадвызначаюць лёс асобы, то, прынамсі, метафізічна ўплываюць на жыццёвы шлях. У Наталі ён будзе звязаны і з гісторыяй, і з кніжнаю справай.

Наталін бацька Міхаіл Шчука быў кадравым вайскоўцам родам з Лепельшчыны, маці Вольга (у дзявоцтве Дайнека) мела настаўніцкую адукацыю, а нарадзілася ў Клічаве. У 1955-м сям’я вярнулася на радзіму. Найбольш уразіла сямігадовую дзяўчынку тое, што ў беларускай сталіцы не размаўлялі па-беларуску. Гэтае зусім не радаснае дзіцячае адкрыццё пазней таксама адгукнулася ў лёсе — заўсёдным імкненнем адстойваць спрадвечнае, роднае.

Спатоліць яшчэ неасэнсаванае дзіцячае прыцягненне да беларускага слова Наталі дапамагала клічаўская бабуля, добрая пяюха Паліна, што на радасць дзецям і ўнукам пражыла больш за сто гадоў. Асабліва, як згадвае ўдзячная ўнучка, ейную душу кранала народная песня «Я пасею агурочкі».

Можна сказаць, што ўжо з тых далёкіх часоў Беларусь сталася для Наталі зоркаю, якая вяла яе па жыцці.

З Ірынай Марачкінай і Галінай Разанавай у фальварку «Добрыя Мыслі». Сакавік 2007 г. Фота з сямейнага архіва

Пасля школы, закончанай са срэбным медалём, Наталя паступіла на біялагічны факультэт БДУ, дзе спецыялізавалася на кафедры біяхіміі і біяфізікі. Там і пазнаёмілася з будучым мужам Змітром Санько, які стане вядомым выдаўцом і асветнікам-­адраджэнцам.

Трапіўшы па размеркаванні ў Беларускі навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві, Наталя выявіла схільнасць да эксперыментаў і атрымала некалькі патэнтаў на вынаходкі. Яна падрыхтавала дысертацыю на «закрытую» тэму (экспрэс-метад вызначэння характарыстык крыві ў палявых умовах), аднак заняткі навукай саступілі месца іншым клопатам і інтарэсам.

На пачатку 1970-х разам са Змітром Наталя ўвайшла ў нонканфармісцкую творчую суполку «На паддашку». Яе пасяджэнні адбываліся ў майстэрні мастака Яўгена Куліка, што месцілася пад дахам дома, які стаяў на галоўным менскім праспекце акурат насупраць будынку КГБ. Ва «ўсёмагутным» ведамстве і не падазравалі, што побач з ім збіраецца інтэлігенцыя з выразнымі апазіцыйнымі поглядамі: Зянон Пазьняк, Лявон Баразна, Міхась Чарняўскі, Аляксей Марачкін, Віктар Маркавец, Міхась Раманюк, Алесь Разанаў…

«На Паддашку» не толькі абмяркоўвалі палітычную і культурную сітуацыю ў краіне. Там нараджаліся ідэі спачатку культурніцка-асветных, а затым і палітычных акцый і праектаў. Наталя Санько брала ўдзел у арганізацыі мастацкіх выставаў да 100-годдзя з дня нараджэння Цёткі (згадаем дзяцінства нашай гераіні ў Жоўкве) і да 500-годдзя аўтара знакамітай «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, якія прагучалі як выклік афіцыйнаму мастацтву.

Наталя ў традыцыйным строі (з калекцыі Міхася Раманюка) з дачушкай Ясяй. 1979 год. Фота Яўгена Куліка

Калі вам у рукі патрапіць тагачаснае выданне «Песні…» з ілюстрацыямі Яўгена Куліка, ведайце: беларуска ў традыцыйным строі з дачушкай на руках, што знаходзіцца ў цэнтры аднаго з графічных аркушаў, — гэта Наталя.

Разам з мужам ды іншымі аднадумцамі яна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы першага, нелегальнага, выдання працы Міколы Ермаловіча «Па слядах аднаго міфа», якая ўвайшла ў гісторыю беларускага самвыдату і спрычынілася да плённай навуковай дыскусіі пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Праблемаў была безліч. Можна пачаць з таго, што ў савецкія часы ўсе друкавальныя машынкі стаялі на ўліку ў спецслужбаў, а памнажэнне непадцэнзурных «крамольных» тэкстаў (нават пад звычайную капірку) каралася паводле Крымінальнага кодэксу і магло прывесці ў турму.

Але з дапамогаю сваякоў набылі ў Смаленску машынку, Наталіна маці дамовілася з майстрамі, што крыху выраўнялі шрыфт і паставілі беларускія літары «ў» ды «і». Калі машынапісны тэкст быў памножаны на ратапрынце і набыў выгляд нечага накшталт шпалерных рулонаў, Наталя і Зміцер зноў і зноў раскочвалі тыя рулоны па кватэры і выразалі нажніцамі старонку за старонкай. Якая гэта нялёгкая і карпатлівая праца, ведаю з уласнага досведу: мы з сябрам, цяпер вядомым пісьменнікам Вінцэсем Мудровым, таксама займаліся самвыдатам і разам з маёй маці шмат дзён разразалі, да прыкладу, рулоны з «Расійска-крыўскім (беларускім) слоўнікам» Вацлава Ластоўскага.

Жыццё Наталі Санько ўсё больш звязвалася з кнігавыдавецкай справай. На пачатку 1990-х яна супрацоўнічала з выдавецтвам «Беларусь», якое распачало выпуск беларускамоўнага адрыўнога календара «Родны край» (пасля Другой сусветнай вайны такія календары не выходзілі). Наталя рыхтавала для «Роднага краю» нататкі пра славутых суайчыннікаў, і гэта была ўдзячная праца, бо каляндар выходзіў 100-тысячным накладам.

З унучкай Міхалінай на Прыпяці. 2012 г. Фота з сямейнага архіва

Не пабаюся сказаць, што Наталя Санько адна з першых у нашай краіне асвоіла персанальны кампутар, які толькі пачынаў заваёўваць пазіцыі ў выдавецкім працэсе. Яна стварыла макеты такіх папулярных кніг, як «Дзесяць бітваў» Міхася Чарняўскага, «Адкуль наш род» (Уладзімір Арлоў) і «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (ён жа ў суаўтарстве з Генадзем Сагановічам. Бліскуча справілася Наталя са складаным макетаваннем кнігі «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», вельмі патрэбнай ва ўмовах невысокага ўзроўню гістарычнай свядомасці нашага грамадства.

Шчырая падзяка належыць Наталі і за ўдзел у падрыхтоўцы выдадзеных шматтысячнымі накладамі ілюстраваных выданняў «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае» (Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч) і нядаўняй кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» (Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў).

Калегі і навукоўцы адзначаюць неацэнны ўклад Наталі Санько ў факсімільнае выданне легенды нашага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя — першай масавай беларускай газеты «Наша Ніва». Наталя здзейсніла сапраўдны подзвіг, некалькі гадоў скануючы, рэтушуючы і рэстаўруючы старонку за старонкай. За гэтую тытанічную працу ніхто не хацеў брацца: стан шматлікіх выпускаў газеты быў проста варты жалю, а калі казаць пра нумары 1920 года, то там даводзілася працаваць амаль што з кожнай літарай.

Усе, хто ведае Наталю, захапляюцца шырынёй і рознабаковасцю яе поглядаў і зацікаўленняў.

Яе здаўна вабілі таямніцы Сусвету, і — прызнаецца Наталя — калі б выбірала прафесію цяпер, то магла б звязаць жыццё з даследаваннямі космасу. Спіс прачытанай ёю літаратуры па касмагоніі і касмалогіі заняў бы, відаць, не адну старонку.

Наталя наогул надзвычай таленавіты чытач. Апрача згаданай вышэй літаратуры, яна чытае і перачытвае беларускую і замежную класіку, вельмі шануе дэтэктывы, дзе на першым месцы ў яе раманы Агаты Крысці.

Не раз мы сустракаліся з Наталяй у Купалаўскім тэатры — на «Тутэйшых», «Пінскай шляхце», «Паўлінцы», на прэм’ерах у Тэатры беларускай драматургіі, на джазавых канцэртах.

У сваім ружоўніку. 2015 г. Фота з сямейнага архіва

Найбольш шчаслівай Наталя адчувае сябе, вядома, у коле сям’і, дзе радуюць дачка Яніна і сын Кастусь ды светлая зорачка — унучка Міхаліна. Для іх і для мужа Змітра (ён кажа, што зусім не гурман, але ад жончынага кулінарнага таленту бывае ў захапленні) Наталя гатуе на святы і без усякіх святаў непаўторныя мачанкі, бабкі, дранікі… Непаўторныя, бо тут таксама выяўляецца даўняя схільнасць «аўтаркі» да эксперыментаў: у традыцыйных рэцэптах узнікаюць самыя нечаканыя інгрэдыенты.

А яшчэ мне цяжка ўявіць Наталю без кветак. У яе дома — маленькі, але вельмі густоўны ружоўнік і цудоўная калекцыя архідэяў. Няхай гэтыя кветкі радуюць яе яшчэ доўга-доўга!

***

Развітанне з Наталяй Санько адбудзецца ў Чырвоным касцёле 1 красавіка ад 10.30, імша — а 12-й.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
«Я ўжо не думаў, што гэты дзень прыйдзе». Праз 43 гады з амерыканскай турмы вызвалілі чалавека, які быў памылкова асуджаны
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усяго патроху
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх