president.gov.by

president.gov.by

Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Анатоль Хацько, паведамляе БелТА. З 2012 г. пасаду міністра займаў Леанід Заяц, прызначаны ўчора старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняў гэта кадравае рашэнне з улікам вопыту работы Анатоля Хацько ў сферы сельскай гаспадаркі і яго выдатных прафесійных ведаў у галіне жывёлагадоўлі. «Уся ваша біяграфія звязана з працай з жывёламі. Вы і адукацыю атрымалі ў гэтай сферы, і, як мне дакладваюць, на апошнім месцы працы ў вас нядрэнна былі справы. Таму, улічваючы ваш досвед і тыя праблемы, якія ў нас ёсць у сельскай гаспадарцы, мной прынята рашэнне адправіць вас кіраваць», — сказаў ён.

Лукашэнка вызначыў таксама праблемныя пытанні, якія трэба будзе вырашаць новаму міністру. «Вы не горш за мяне ведаеце, што ў раслінаводстве трохі прасцей, і мы хоць неяк працуем адносна таго, як гэта патрабуецца, — сказаў ён. — Што тычыцца жывёлагадоўлі, то гэта фінішная вытворчасць нашай сыравіны ў сельскай гаспадарцы (малака, мяса і гэтак далей), тут у нас праблем хапае. А калі жывёлагадоўля не ў парадку, то тады і раслінаводства не трэба». Кіраўнік дзяржавы арыентаваў новага кіраўніка міністэрства на эфектыўную працу па развіцці ў першую чаргу жывёлагадоўлі.

Анатоль Хацько нарадзіўся ў 1974 г. у в. Буда-Грэская Слуцкага раёна. У 1996 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2006-м — Акадэмію кіравання.

У 2005—2006 гадах з'яўляўся галоўным заатэхнікам «Белплемжыўаб'яднанне». У 2006-2007 гадах працаваў на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Мінскаблхлебпрадукт», а ў 2007—2015 гадах — гендырэктарам гэтага ААТ. З 2015 па 2016 год быў намеснікам гендырэктара Беларускага дзяржаб'яднання па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб'яднанне», а з 2016 года — генеральным дырэктарам.

На пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкама сёння таксама быў узгоднены Аляксандр Ціток.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0