Фатографам-аматарам з National Geographic упершыню ўдалося засняць зебру-альбіноса. Адбылося гэта ў нацыянальным парку Серэнгеці ў Танзаніі. Ад сваіх супляменнікаў зебра адрозніваецца менш выразнымі цёмнымі палосамі і больш светлай поўсцю.
Навукоўцы адзначаюць, што «пасвятлела» зебра праз недахоп меланіну — пігменту, які рэгулюе колер скуры. Зебры-альбіносы вельмі рэдкія. У няволі жывуць ўсяго дзве асобіны, а танзанійская зебра-бландзінка — першы прадстаўнік гэтага віду жывёл у дзікай прыродзе. Даследчыкі адзначаюць, што ніякай дыскрымінацыі па колеры скуры ў зебр няма.
Асобіну са светлай скурай без праблем прынялі ў табун. Цяпер даследчыкі маюць намер прасачыць за здароўем жывёлы, для якой цяпер прыдумляюць мянушку.
0
0
0
0
0
0