Сёння БАТЭ пакінуў спартыўны дырэктар Віталь Радзівонаў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Спецыяліст да прыходу на гэтую пасаду амаль 12 гадоў — з 2006-га па 2017-ы — выступаў за «жоўта-сініх» на пазіцыі нападніка.
Правёў за барысаўчан 400 матчаў, у якіх забіў 161 мяч. Неаднаразова з'яўляўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, прызнаваўся найлепшым гульцом краіны. З БАТЭ футбаліст выйграваў 12 разоў чэмпіёнскі тытул, тройчы Кубак Беларусі і 6 разоў Суперкубак Беларусі.
0
0
0
0
0
0