Даходы насельніцтва Украіны за 2018 год выраслі на 21,4% у параўнанні з 2017 годам.

На працягу мінулага года сукупныя даходы насельніцтва Украіны складалі 3,2 трыльёна грыўняў ($110 мільярдаў), што на 21,4% больш, чым у 2017 годзе.

У тым ліку ўкраінцы атрымалі 1,5 трлн грн заработнай платы (на 26,2% больш, чым за 2017), 565,2 млрд грн прыбытку і змешаных даходаў (на 18,3% больш), 82,6 млрд грн даходаў ад уласнасці (на 5% больш), каля 1,05 трлн грн сацыяльнай дапамогі і іншых бягучых трансфертаў (на 18% больш).

Даныя прыведзеныя без уліку акупаваных тэрыторый.

Сярэдняя заработная плата ва Украіне ў снежні 2018 года склала 10 573 грыўні (392 даляры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?