8 студзеня ў новай мінскай галерэі «Акадэмія» (вул. Сурганава, 14) адчынілася выстава «Майстэрня» мінскіх мастакоў Аляксея Хацкевіча і Аляксандра Некрашэвіча.

Аляксей Хацкевіч — удзельнік тэледуэту «Саша і Сірожа», працуе ў стылістыцы дэкаратыўна-абстрактнага рэалізму. На выставе сярод іншых будуць прадстаўленыя карціны з праектаў «Вяселле» (разважанні на тэму шлюбу, шлюбнай вернасці) і «Карціны-коміксы» (спроба насыціць жывапіс літаратурай і развіць яго глыбінны сэнс).

Аляксандр Некрашэвіч працуе на стыку поп-арту з выяўленчымі каламбурамі. На выставе будуць у тым ліку прадстаўленыя карціны з яго аўтарскага праекту «Цюнінг» — мастацкія фантазіі-развагі на тэму ўзаемадзеяння тэхнаіндустрыйнага асяроддзя і чалавека, на тэму ўплыву ўвогуле сучаснай цывілізацыі на чалавека. Сярод іх: «Фотаробат» (паяднанне вобразаў чалавека і робата), «Багіня Афіна» (жаночы вобраз з ядзерным выбухам замест прычоскі).

Што іх яднае — Аляксей і Аляксандр разам вучыліся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, а пасля многа гадоў працавалі ў адной майстэрні. Адсюль і назва выставы. «Майстэрня» працуе да 18 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0