У Следчым камітэце паведамілі, што распачата крымінальная справа на праціўніка будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода Майсея Мазько, мужчына затрыманы.

Нагадаем, 2 красавіка ў аўтамабілі праціўніка будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода Майсея Мазько нібыта знайшлі патроны і падобны на запал выбуховага прыстасавання прадмет.

«У ходзе размовы з кіроўцам і праверкі яго дакументаў супрацоўнікі міліцыі заўважылі ў салоне транспартнага сродку палімерны пакет, у якім былі выяўленыя патроны, брыкет неўстаноўленага рэчывы, а таксама прадмет, падобны па знешніх прыкметах на запал выбуховага прыстасавання», — гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках экспертызы выяўленыя патроны з'яўляюцца боепрыпасамі да розных пісталетаў, вінтовак, карабінаў і стрэльбаў.

Крымінальную справу завялі па ч.2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Мужчыну пагражае пакаранне ад выпраўленчых работ да пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0