У адным з прадуктовых магазінаў Маладзечна работнікі выявілі прапажу тэрмінала. На месца здарэння прыехала следча-аператыўная група.

Пасля вывучэння запісаў з камер відэаназірання высветлілі, што каля гадзіны дня адзін з пакупнікоў, знайшоўшы прыладу ў калясцы з акцыйным таварам, таемна выкраў яе.

Пасля чаго расплаціўся за прадукты харчавання на касе і знік. Прылада прызначана для чытання штрых-кодаў і знешне нагадвае мабільны тэлефон альбо калькулятар. Матэрыяльны ўрон адміністрацыя крамы ацаніла ў 787 рублёў.

Інфармацыю пра пошук мужчыны ў інтэрнэце прачытала жыхарка Маладзечна. На фотаздымках яна пазнала свайго бацьку.

Пасля размовы з дачкой мужчына з'явіўся ў РАУС. 64-гадовы пенсіянер, жыхар вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна, падумаў, што гэта быў мабільны тэлефон, які забыліся наведвальнікі крамы.

У сваё апраўданне мужчына заявіў, што ўзяў прыладу і чакаў званка, каб паведаміць пра сваю знаходку і вярнуць уладальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?