Знакамітаму рок‑музыканту Барысу Грабеншчыкову напярэдадні ў адной з берлінскіх клінік была зроблена аперацыя на сэрцы.
Аперацыю правёў доктар Яўген Патапенка, грошы на аперацыю — каля 35 тыс. еўра — дапамаглі сабраць сябры.
Пра неабходнасць шунтавання Грабеншчыкоў даведаўся ў Вене, дзе праходзіў абследаванне. Пасля кансультацый з дактарамі Масквы і Пецярбурга быў выбраны Берлін, дзе шунтаванне даўно пастаўлена на паток.
27 лістапада БГ споўнілася 55 гадоў. У пачатку снежня 2008 г. пабачыў свет новы альбом «Акварыума» — «Лошадь белая».