24-гадовы беларускі рэпер Бакей (сапраўднае імя Уладзіслаў Бельмач) на сваёй старонцы ў інстаграме абвесціў, што адмяняецца ягоны тур па гарадах краіны, які планаваўся ў красавіку. Бакей збіраўся выступіць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Ужо былі дамоўленыя даты, а таксама пляцоўкі. Але трэба было атрымаць гастрольнае пасведчанне.

Фота klevo.net.

Фота klevo.net.

У Віцебску і Брэсце Бакею адмовілі ў «гастрольцы» праз «нізкі мастацкі ўзровень ягонай творчасці». Не атрымалася здабыць пасведчанне і ў Гродна з Магілёвам.

Што тычыцца Мінска, то Бакей спадзяецца яшчэ здабыць дазвол на выступ.

Рэпер Бакей нарадзіўся ў 1995 годзе ў Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе Расіі, але з 1996 стала жыве ў Мінску. Скончыў Гандлёвы каледж. Рэп пачаў пісаць ад 2011 года. Выпусціў пяць альбомаў. Мянушку Бакей атрымаў, калі займаўся футболам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?