У 55-гадовага жыхара Магілёўскага раёна скралі мабільны тэлефон. Інцыдэнт адбыўся ў будынку аднаго з банкаў на праспекце Міру, дзе мужчына аплачваў камунальныя паслугі.
Пакінуты без нагляду тэлефон забрала 77-гадовая магілёўка, якая стаяла ў чарзе следам за мужчынам. Жанчына бачыла, што ўладальнік забыўся яго, аднак не паклікала мужчыну, а забрала тэлефон сабе. На пытанне праваахоўнікаў, навошта так паступіла, пенсіянерка адказала, што некалькі месяцаў таму падобным чынам страціла свой кашалёк, і хацела тым самым «аднавіць баланс справядлівасці».
Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «Крадзеж».