Сёння ў газеце «Рэспубліка» апублікавана інфармацыя прэс‑службы СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», згодна з якой кампанія з 9 лютага мае намер узняць кошты на тэлефанаванні ўнутры сеткі і SMS, а таксама на паслугі «Гіпер.Net» і «Інтэрн@йт».

Кошт сыходных і пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі МТС (уключна з выклікамі «Любімыя нумары») на тарыфныя планы (далей — ТП) «Будзь больш практычным», «Будзь больш практычным. Любімы на год», «Разам», «Дзесятка», «Любімы», «МТС.VIP», «Профі Чароўны», «Абласны», «Оптыма. Святочны», «Оптыма‑Рацыянальны», «Оптыма+10 (Абласны)», «Оптыма+100», «Оптыма+200», «Оптыма+50», «Персона», «Персона Чароўны», «Профі 120», «Профі 20», «Профі 60», «Рацыянальны», «Санні», «Шчаслівы», «Дзелавы», «Металург» (толькі для пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі МТС), «МТС. Эксклюзіў», MAXI

вырасце на 15 рублёў за хвіліну.

Тарыфы на сыходныя і пераадрасаваныя выклікі ўнутры сеткі МТС (разам з выклікамі на «Любімыя нумары») на ТП RED, RED Extra, «Усе свае», «Усе свае 61», «Дзіцячы», «Джынс‑Класік», «Джынс‑Класік 61», «Джынс‑007», «Джынс‑007 61», «МТС Канект», «Пуск», «Пуск 61», «Размоўны», «Супер‑Джынс», «Супер‑Джынс 61», «Гасцявы», «Родны», «Супер 0», «Крыжыкі‑Нулікі»

павялічваюцца на 15—30 рублёў у залежнасці ад напрамку сыходнага ўнутрысеткавага злучэння.

***

Тарыф на сыходныя SMS павялічваецца на 15 рублёў
для ўсіх пералічаных ТП, а таксама ТП «SMS 500» і «SMS 2000».

Абаненцкая плата па паслузе «Гипер.Net» складзе 3500 рублёў у суткі, а па паслузе «Інтэрн@йт» — 35 000 рублёў у месяц.

Тарыфы на сацыяльных і карпаратыўных ТП не мяняюцца.

Тарыфы на міжсеткавыя злучэнні таксама застаюцца нязменнымі.

Падрабязнасці зменаў будуць апублікаваныя сёння цягам дня.

onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0