Сёння лідэр грамадскай кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» (зарэгістраваная ва Украіне) Віктар Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі Беларусі звяртаюцца з заклікам правесці 25 сакавіка Марш пратэсту.

Аргументамі ініцыятывы Віктар Гарбачоў называе наступнае:

«Хлусня і падман пранізвае ўсю гэтую ўладу. Сёння склалася такая сітуацыя, калі, па‑першае, падманутыя ўсе, і, па‑другое, — не пачутая большая частка насельніцтва. Таму калі ты адчуваеш, што цябе падманулі ці не пачулі — калі ласка, збірайся ўзяць удзел у «Маршы пакрыўджаных і непачутых», які адбудзецца ў Менску 25 сакавіка ў Дзень Волі».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0