У Мінску, на плошчы Свабоды, каля сабора Святога Духа, 7 красавіка прайшла малітва ў знак пратэсту супраць зносу крыжоў у Курапатах. 

Акцыя была анансавана сёння, 7 красавіка, у Дабравешчанне — вялікае праваслаўнае свята. На малебен сабралася больш за 150 чалавек: прыйшлі паэт Уладзімір Някляеў, паплечнік Статкевіча Сяргей Спарыш. Моладзі было няшмат, больш людзей старэйшага веку.

Мікола Статкевіч перад акцыяй быў затрыманы.

Марына Адамовіч кажа, што мужа на яе вачах арыштавалі. Тры бусікі дзяжурылі ля хаты. Як толькі Статкевіч з жонкай выйшлі з дома, адразу завялі ў мікрааўтобус.

Малітва пачалася ў той момант, калі людзі выходзілі са службы ў саборы, але з храма ішла аўдыятрансляцыя малітвы ў храме, і грамадскі малебен на плошчы не быў чуваць. Малітву прачытаў а. Вікенцій з Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Марына Адамовіч заклікала а 14-й гадзіне сабрацца ў Курапатах, людзі паціху разыходзяцца.

Частка дайшла да Катэдральнага касцёла, дзе памаліліся таксама.

Святары беларускага народнай аўтакефельнай царквы Леанід Акаловіч і а. Вікенцій

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?