Ад сённяшняга дня Аляксей Кавалец будзе прадстаўляць «Рух «За свабоду» у Палітрадзе аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ён заменіць там Віктара Карняенку.

Такое рашэнне прыняла 9 студзеня Рада «Руху «За свабоду». На паседжанні Рады крытыкавалася дзейнасць АДС, якую папракаюць у пасіўнасьці. Са з’яўленнем у кіруючых органах АДС А.Кавальца ўзрастаюць спадзяванні, што АДС запрацуе больш актыўна.

Гэта пасяджэнне стала першым пасля таго, як Міністэрства юстыцыі афіцыйна зарэгістравала новую грамадскую арганізацыю.

Сёння, як паведаміў «Свабодзе» намесьнік старшыні Руху Юрась Губарэвіч, Рада разглядала пераважна арганізацыйныя пытанні. Але таксама шмат увагі адводзілі таму, як працаваць у новых, так бы мовіць, легальных варунках. Падсумаваць прапановы вырашана на паседжанні ўсіх заснавальнікаў Руху. Яно пройдзе ў апошнія выходныя студзеня.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0