АБНОЎЛЕНА: Як выявілася, турнір з удзелам прадстаўнікоў «ДНР» праводзіўся ў 2017 годзе. Падобная інфармацыя засталася на захаванай копіі старонкі. На апошніх спаборніцтвах па сучасным пяцібор'і ў Магілёве спартсмены з «ДНР» удзелу не прымалі.

***

Спартсмены з г.зв. Данецкай народнай рэспублікі выступілі на XVII адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах па сучасным пяцібор'і на прызы упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, піша Tut.by.

«Завяршыліся XVII адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па сучасным пяцібор'і на прызы упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Магілёў па традыцыі апынуўся гасцінным, карэктным і гасцінным ды адказным арганізатарам спаборніцтваў. 125 чалавек з Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Данецкай Народнай Рэспублікі сабрала гэта яркая спартыўная падзея, - паведамлялася на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор'і.

У адным з відаў праграмы прадстаўніца ДНР нават заваявала медаль. У спаборніцтвах сярод юніёрак 1997 нараджэння і маладзейшыя бронзавая прызёрка стала Анастасія Шаўчэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0