Старщыня журы Адам Глобус, старшыня ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай і выдавец Ігар Логвінаў, які атрымаў прэмію за Грыгорыя Кацнэльсона, фота Радыё Свабода

Сёння абвесцілі пераможцу прэміі імя Міхала Анемпадыстава

Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбурга Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса. Сябры журы адзначылі ягоную працу за свежы погляд на кніжны дызайн.

Грыгорый Кацнэльсон — мастак, графік, афармляе кнігі ўласнага выдавецтва «Асф-АльтЪ ИЗДАТ», як ілюстратар супрацоўнічае з піцерскім часопісам «ЧИЖ И ЁЖ» ды іншымі выданнямі. Падчас працы над вокладкай да «Віленскага покера» ён стварыў шэсць мастацка-графічных варыянтаў, творы экспанаваліся на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна