У Брэсце пасля абеду 7 красавіка затрыманы адзін з лідэраў ініцыятыўнай групы па барацьбе з акумулятарным заводам Дзмітрый Бекалюк. Пра гэта паведаміў «БГ» праваабаронца Раман Кісляк.

Сёння пасля кармлення галубоў і прагулкі па цэнтральных вуліцах Брэста Бекалюк пайшоў у Ленінскі РАУС па позве. Яго выклікалі ў якасьці сьведкі па адміністратыўнай справе актывісткі Таццяны Фесікавай — 31 сакавіка яна нібыта раздавала жоўтыя шары на плошчы Леніна.

Пакуль невядома, за што канкрэтна затрымалі Бекалюка - не выключана, што гэта звязана з сённяшняй несанкцыянаванай акцыяй супраць завода. Днём людзі не проста прайшлі па вуліцах Брэста, але скандавалі лозунгі супраць завода.

За апошні тыдзень у Брэсце былі затрыманыя актывіст Майсей Мазько (на яго завялі крымінальную справу, праз 72 гадзіны яго выпусцілі), яго сын Дзяніс Мазько (вечарам у нядзелю яго выпусцілі). У мінулую пятніцу спрабавалі затрымаць Таццяну Фесікаву, але за яе заступіліся людзі. Жанчыне стала дрэнна, яе забралі ў бальніцу.

Праціўнікі акумулятарнага завода ў Брэсце ўпершыню прайшлі па горадзе, скандуючы «Не заводу!» ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?