Яўген Бараноўскі (злева) і Ягор Скуратовіч у зале Вярхоўнага суда. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Яўген Бараноўскі (злева) і Ягор Скуратовіч у зале Вярхоўнага суда. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Рашэнне суда папярэдняй інстанцыі прызналі правільным і пакінулі без зменаў, піша Радыё Свабода.

9 красавіка Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд у справе аб смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Прысуд былым сяржантам вайсковай часткі ў барысаўскіх Печах пакінулі без зменаў

Справа аб смерці Коржыча разглядалася ў Маскоўскім судзе Менска з 8 жніўня па 5 кастрычніка 2018 года. Былых сяржантаў загінулага салдата прызналі вінаватымі ў давядзенні да самагубства падначаленага, а таксама ў шматлікіх іншых парушэннях па службе і прыгаварылі да вялікіх тэрмінаў зняволення. Сяржант Вяжэвіч атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі, Бараноўскі — 9, Скуратовіч — 6.

Абодва бакі працэсу выказалі незадаволенасць прысудам.

Асуджаныя сяржанты Бараноўскі, Вяжэвіч і Скуратовіч сваю віну прызналі часткова і адмовіліся прызнаваць, што іхныя дзеянні сталі прычынай сьмерці Аляксандра Коржыча.

Сьвятлана Коржыч мае намер абскарджваць прысуд у справе аб смерці сына ў інстанцыях ААН. 3 красавіка яна сустрэлася зь міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?