Адзін з экс-уласнікаў найбуйнейшага ўкраінскага Прыватбанка, алігарх Ігар Каламойскі заявіў у інтэрв'ю Эканамічнай праўдзе, што хоча вярнуць капітал у $2 мільярды.

«Мне незразумелая пазіцыя дзяржавы. Яны хочуць пакінуць сабе Прыватбанк? Няхай пакідаюць. Мне не патрэбны Прыватбанк. Але там ляжала $2 мільярды капіталу. Няхай вернуць, і няма пытанняў. Прыват — гэта цяжар для дзяржавы. Яна не ведае, што з банкам рабіць. Дзяржава пра***ла ўвесь крэдытны партфель, які быў у банку і зараз распавядае, што па віне Каламойскага і [Генадзя] Багалюбава па крэдытах нічога не плаціцца», — адзначыў ён.

Нагадаем, алігарха Ігара Каламойскага некаторыя звязваюць з Уладзімірам Зяленскім — лідарам прэзідэнцкай гонкі ва Украіне.

Да 2016 года ён валодаў Прыватбанкам — найбуйнейшым ва Украіне. Затым дзяржава нацыяналізавала гэты банк. Гэта было зроблена на падставе таго, што Прыватбанк нібыта быў аб'ектам маштабных і скаардынаваных ашуканскіх дзеянняў як мінімум на працягу 10 гадоў да нацыяналізацыі, што нанесла ўрон банку на $5,5 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0