Міжнародны валютны фонд (МВФ) прагназуе рост беларускай эканомікі ў 2019 годзе на 1,8%. Гэта пагоршаны прагноз — яшчэ ў кастрычніку мінулага года фонд прагназаваў рост эканомікі Беларусі на 3,1%.

У 2020 годзе, паводле прагнозу МВФ, ВУП Беларусі вырасце на 2,2%.

Фонд лічыць, што і ў 2019-м, і ў 2020-м інфляцыя ў краіне не перавысіць 5%.

Таксама МВФ знізіў прагнозы па росце сусветнай эканомікі. Прагноз на 2019 год МВФ знізіў у трэці раз за паўгода. Цяпер мяркуецца, што сусветная эканоміка вырасце сёлета на 3,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0