УНІАН

УНІАН

Ва Украіне з'явіліся білборды з выявай Уладзіміра Пуціна, яны з'яўляюцца афіцыйным рэкламным прадуктам, аплачаным з выбарчага фонду Пятра Парашэнкі. Адпаведнае паведамленне апублікаваў у фэйсбуку перадвыбарчы штаб Парашэнкі, піша УНІАН.

«У Пуціна, зразумела, згоды не пыталіся. І гэта натуральна. Здзіўляе іншае: колькасць украінскіх экспертаў і палітыкаў, якія выступілі на абарону парушаных правоў Пуціна. Сярод іх, на жаль, і афіцыйныя прадстаўнікі кандыдата Зяленскага. Пуцін — па-за законам», — гаворыцца ў паведамленні.

У штабе кандыдата запэўнілі, што задача рэкламы — нагадаць краіне, што ва ўмовах страшных знешніх выклікаў патрэбны «моцны прэзідэнт і Вярхоўны Галоўнакамандуючы».

«Сюжэт борда не азначае, быццам у камандзе Парашэнкі лічаць Зяленскага агентам Пуціна. Катэгарычна не. Але мы цвёрда перакананыя, што Пуцін марыць аб слабым, непадрыхтаваным прэзідэнце, што дазволіць Крамлю ўзяць Украіну пад кантроль», — адзначылі ў штабе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0