Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

37-гадовая актрыса Меган Маркл плануе адмовіцца ад стандартных родаў у бальніцы і будзе нараджаць першынца дома. Пра гэта паведамляе Daily Mail. Меган плануе нараджаць у новым Віндзорскім катэджы.

СМІ пішуць, што жонка прынца Гары вырашыла ўзяць прыклад каралевы Лізаветы II. Тая, у сваю чаргу, нарадзіла ўсіх сваіх дзяцей або ў Букінгемскім палацы ці каралеўскай рэзідэнцыі Кларэнс-хаўс. Сама каралева таксама была народжаная ў хатніх умовах. Акрамя таго, актрыса не хоча пампезнасці і «чашаў з залатымі рыбкамі» ў бальнічнай палаце.

Аднак, калі Меган спатрэбіцца кваліфікаваная медыцынская дапамога, яна і яе муж не выключаюць, што яны звернуцца ў бальніцу. Меган і Гары чакаюць свайго першынца ўжо ў наступныя тыдні.

Чытайце таксама: Як кахалі брытанскія каралі і каралевы — традыцыі і жарсці найстарэйшай манархіі Еўропы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0