Здарэнне адбылося 16 кастрычніка ў санаторыі «Сасновы Бор», што пад Радашковічамі. Там адпачываў 39-гадовы жыхар Аляхновічаў, да яго прыехаў 30-гадовы сябар. Дзяўчына, што вяла дыскатэкі ў санаторыі, паскардзілася мужчынам, што адзін з адпачывальнікаў, 58-гадовы мінчук, паводзіць сябе па-хамску, правакуе канфлікты, прыстае да жанчын, абражае, піша mlyn.by

Аляхновічукі падышлі да мінчука, зрабілі яму заўвагу і прапанавалі выбачыцца перад жанчынай, якую ён пакрыўдзіў. Той пагадзіўся. Сказаў, што прынясе свае прабачэнні. Але праз некалькі хвілін мінчук узяў каля барнай стойкі дзве шклянкі з напоямі і падышоў да століка мужчын. Адной шклянкай ён ўдарыў у вока 30-гадоваму. Ад удару шклянка разбілася. Другой спрабаваў ударыць яго 39-гадовага сябра, аднак не дацягнуўся да яго і ўпаў на стол.

30-гадовы жыхар Аляхновічаў пазбавіўся вока. Хуліган быў затрыманы, яго судзілі па трэцяй частцы артыкула «Асабліва злоснае хуліганства».

У выніку ён атрымаў пяць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, абавязаны выплаціць пацярпеламу матэрыяльную кампенсацыю ў 20 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0