Вашынгтоне! Ці ты гатовы для прыёму першай цёшчы? А ты, Абама?

Крыніцы з атачэння абранага прэзідэнта ЗША Барака Абамы паведамляюць, што ягоная цёшча, Мар’ян Робінсан, таксама мае намеры перабрацца ў Белы дом, дзе мае жыць з законным зяцем і роднай дачкой, Мішэль, а таксама з дзвюма ўнучкамі. Дагэтуль невядома, ці гутарка вядзецца пра сталыя пярэбары, або адно пра часовае атабарванне. Спадарыня Робінсан звольнілася з працы сакратаркі аднаго з банкаў, каб дапамагчы належна выгадаваць унучак падчас цяжкіх дзён іхніх бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?