Двухпавярховыя дамы ў Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна

Двухпавярховыя дамы ў Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна

Беларускія бізнэсмены звярнуліся з прапановай рэканструяваць двухпавярховыя жылыя дамы ў шасціпавярховікі. Такая ідэя была агучаная на прыёме, які праводзіў памочнік прэзідэнта па Мінску Віталь Прыма, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Іх кампанія паспяхова надбудоўвае шостыя паверхі-мансарды на дамы-«брэжнеўкі». Бізнэсмены адначасова праводзяць капітальны рамонт дамоў і прадаюць кватэры ў надбудовах.

Новая прапанова ад бізнэсменаў — рэканструяваць двухпавярховікі 1950-х гадоў пабудовы, жыхары якіх даўно чакаюць зносу.

Прадстаўнікі кампаніі гатовы рэканструяваць такія дамы, надбудоўваючы паверхі: па чатыры зверху да двух існуючых. Запэўніваюць, што работы можна правесці без адсялення жыхароў, а нагрузка на канструкцыі дома не вырасце, паколькі будзе створаны дадатковы падмурак і фактычна пабудаваны новы каркасны шкілет вакол існуючых сцен.

Віталь Прыма даручыў гарадскім уладам наладзіць дыялог з прадпрымальнікамі: «Прапанову лічу цікавай, яна патрабуе больш дэталёвага разгляду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0