Беглы экс-уладальнік екацярынбургскага Плато-банка Андрэй Лазараў, які асуджаны ў Расіі да шасці гадоў, затрыманы пры спробе перасячы беларуска-польскую мяжу, паведамляе РБК.

Былы банкір быў затрыманы яшчэ 30 сакавіка пры праходжанні памежнага кантролю. Беларускія памежнікі звярнулі ўвагу на тое, што пры сабе Лазараў меў падроблены пашпарт грамадзяніна Славеніі (там была заменена старонка з данымі). У выніку праверкі высветлілася, што Лазараў знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Расіі.

Цяпер Лазараў затрыманы і знаходзіцца пад вартай на тэрыторыі Беларусі. Расійскі бок накіраваў у Мінск запыт аб яго экстрадыцыі.

Лазарава падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і наўмысным банкруцтве Плато-банка. Па версіі следства, аперацыі ў банку мелі прыкметы вываду сродкаў.

У снежні мінулага года судом Екацярынбурга Лазараў быў прысуджаны да шасці гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0