Навукоўцы Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі прадставілі першыя фатаграфіі гарызонту падзей чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў цэнтры галактыкі М87.

На здымку, які апублікаваў Нацыянальны навуковы фонд ЗША (National Science Foundation), знаходзіцца арэол пылу і газаў, дзякуючы якому можна прасачыць контуры чорнай дзіркі ў цэнтры галактыкі M 87 у сузор'і Дзевы за 55.000.000 светлавых гадоў ад Зямлі.

Сама чорная дзірка, якая стварае звышмагутную сілу прыцягнення — нябачная. Таму фотаздымак дазваляе астрафізікам упершыню ацаніць яе межы.

У Event Horizon Telescope уваходзяць восем абсерваторый па ўсім свеце, якія, па словах астранома Майкла Брэмера (Michael Bremer), усе разам дзейнічаюць як адзін тэлескоп дыяметрам 10 тысяч кіламетраў. Гэта дазваляе значна павялічыць разрозненне здымкаў і ўзровень іх дэталізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна