9 красавіка ў Лідзе было здзейснена хуліганства. Раніцай уладальнікі шаснаццаці аўтамабіляў выявілі, што нехта пракалоў дваццаць тры шыны, паведамляе МУС.
На месца прыбылі супрацоўнікі Лідскага РАУС. У поле зроку трапіў мясцовы 54-гадовы жыхар. Пры размове з праваахоўнікамі мужчына прызнаўся ў здзейсненым злачынстве. Падазроны растлумачыў, што яму не падабаліся выхлапныя газы, якія ідуць ад транспартных сродкаў.
Цяпер мужчына затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. За хуліганства распачата крымінальная справа.