У пятніцу з 12 паверха будынка інтэрната Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву, што знаходзіцца на вуліцы Каліноўскага, 111/б, вываліўся удзельнік нацыянальнай зборнай Беларусі па вадналыжным спорце, майстар спорту міжнароднага класу Дзмітры Аксіневіч.
22-гадовы спартовец разбіўся да смерці.
Прычыны трагедыі расследуе пракуратура Першамайскага раёну сталіцы.