Фота з сайта uefa.com
«Барселона» з мінімальным лікам выйграла ў гасцях у «Манчэстэра Юнайтэд» — 1:0. Гол на 12-й хвіліне ў свае вароты зрэзаў Люк Шоў.
Фота з сайта uefa.com
Матч у Амстэрдаме быў куды весялейшы. Прычым галы забілі люстэркава. На апошняй хвіліне першага тайма вызначыўся Крышціяну Раналду (увогуле гэта ягоны 125-ы гол у Лізе чэмпіёнаў), а на першай хвіліне другога тайма лік зраўняў Давід Нерэс — 1:1.
Матчы ў адказ пройдуць у наступны аўторак: Ювентус — Аякс, Барселона — МЮ.
У сераду, 17 красавіка, згуляюць: МанСіці — Тотэнхем, Порту — Ліверпуль