Міністэрства адукацыі знайшло парушэнні ў правядзенні рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Вінаватыя будуць звольненыя. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінадукацыі.

Міністэрства вывучыла інфармацыю пра парушэнні, дапушчаныя пры арганізацыі рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.

«Па выніках разгляду накіраваныя лісты ва ўстановы адукацыі і органы кіравання адукацыяй з патрабаваннем аб звальненні асоб, якія маюць дачыненне да парушэнняў правілаў правядзення алімпіяды», — праінфармавалі ў Мінадукацыі.

Акрамя таго, міністэрства звярнулася з лістом у Генеральную пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням вінаватых асоб.

«Вынікі школьнікаў, у дачыненні да якіх устаноўлены факты доступу да алімпіядных заданняў, ануляваныя. На пазачарговым пасяджэнні журы перагледзіць спіс пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды», — дадалі ў міністэрстве.

Зараз праводзіцца аналіз выніковых матэрыялаў рэспубліканскай алімпіяды па ўсіх вучэбных прадметах, а таксама ананімнае анкетаванне ўсіх яе ўдзельнікаў. Мінадукацыі вырашыла змяніць механізм падрыхтоўкі і правядзення алімпіяды.

Ужо ў наступным навучальным годзе рэспубліканская алімпіяда пройдзе па новых правілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0