10 красавіка супрацоўнікі Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы патрулявалі раён вуліцы Задняпроўскай і заўважылі падазронага кіроўцу.

Мужчына перасоўваўся на мапедзе без шлема, адштурхваючыся нагамі. На просьбу супрацоўнікаў прад'явіць дакументы 49-гадовы мужчына адказаў, што з дазволу знаёмых узяў мапед пакатацца.

Аказалася, што гэты мапед скралі ў 18-гадовага хлопца, які пакінуў яго на вуліцы.

Распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0