27-гадовы хлопец зарабляў тым, што знаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчатамі і абкрадаў іх на спатканнях.

У адным з выпадкаў ён жыў некалькі дзён у знаёмай, пакуль яе бацькі не было дома. Пакуль спаў на ягоным ложку, выявіў, што пад матрацам схаваны грошы — 2000 рублёў. Зберажэнні малады чалавек пакінуў сабе і на наступны дзень адзначыў «знаходку», змарнаваўшы сродкі на асабістыя патрэбы. Увечары падазраваны вярнуўся да дзяўчыны ў новых красоўках, а яе бацьку купіў у падарунак мабільны тэлефон на яго ж грошы.

Праз некалькі дзён хлопец проста знік. Дзяўчына забіла трывогу і праз яго сяброў у сацыяльнай сетцы даведалася, што ён абкрадае сваіх новых знаёмых. Не так даўно ў іншай дзяўчыны такім жа чынам ён скраў ноўтбук. Гарадзенка звярнулася ў міліцыю. Хлопец затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?