У кватэру 73-гадовага жыхара Рэчыцы для планавай праверкі газавага абсталявання прыйшоў работнік спецыялізаванай службы. Пенсіянер запрасіў правяраючага на кухню, майстар правёў неабходныя працэдуры і пачаў афармляць дакументы. Канфлікт узнік, калі пажылы жыхар Рэчыцы даведаўся, што яму давядзецца аддаць за праверку больш за 20 рублёў.

Ён паспрабаваў перашкодзіць супрацоўніку, спрабуючы адабраць у яго паперы. У гэты момант у кватэру зайшоў 65-гадовы сусед: ён убачыў, што пачалася сварка, і вырашыў абараніць пенсіянера. Мяркуецца, што пачалася бойка, да якой далучыўся і 73-гадовы жыхар Рэчыцы.

У дачыненні да двух суседзяў заведзеная крымінальная справа па ч. 2 артыкула 339 «Хуліганства», якая прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?