Брытанскі стэндап-комік Ян Кагніта памёр падчас выступу пасля таго, як пажартаваў пра інсульт, паведамляе Daily Mail.

Інцыдэнт адбыўся 11 красавіка ў бары Atic у Бісцеры (Оксфардшыр), дзе праходзіла камедыйнае мерапрыемства. Падчас стэндапа Кагніта пажартаваў пра тое, што, калі ён ачуняе пасля інсульту, ён зможа размаўляць на валійскай. Праз 10 хвілін комік адчуў недамаганне і прысеў на крэсла на некалькі хвілін.

Гледачы ўспрынялі яго паводзіны як працяг жарту і не западозрылі, што артысту патрабуецца дапамога. Праз некаторы час Кагніту ўсё ж такі выклікалі хуткую дапамогу, аднак медыкі канстатавалі яго смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0