10 красавіка каля 14.00 на станцыі метро «Ламаносаўская» ў Пецярбургу 25-гадовы турыст з Беларусі сустрэўся з мужчынам па імені Дзяніс, з якім пазнаёміўся на сайце знаёмстваў. Той прапанаваў яму пракатацца на машыне, піша «Фонтанка».

Неўзабаве размова маладому чалавеку, як ён апісаў у заяве 12-га чысла, падабацца перастала, кіроўца распавёў, што вязе яго ў лес, таму што яго «замовілі чачэнцы». Пазбегнуць кары ад землякоў Рамзана Кадырава ён мог толькі за грошы, запэўніў яго Дзяніс. Спусташаў банкаўскую карту пацярпелы ў краме. Атрымаўшы 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 1640 бел. рублёў), рабаўнік падкінуў турыста да станцыі метро, пабіў, забраў iPad і залаты ланцужок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0