Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 годна вярнуўся на п'едэстал. Андрэй Арамнаў завяршыў кар'еру ў 2016 годзе і заняўся трэнерствам, вярнуўся на памост пры канцы мінулага года, а наогул медалі заваёўваў у 2014-м.

І вось на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў дваебор'і, што праходзіць у Батумі, ён выйграў срэбра!

Андрэй паказаў вынік 411 кг (рывок+штуршок). Лепш за яго выступіў толькі чэмпіён свету Сімон Марцірасян. 

Арамнаў раней казаў, што яго задача — Алімпіяда-2020 ў Токіа. Ліцэнзію на яе ён ужо мае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0