Расія пакуль што не мяняла ўмоў крэдытавання будаўніцтва БелАЭС у адказ на запыт афіцыйнага Мінска аб працягу тэрміну крэдыту і зніжэнні стаўкі. Пра гэта паведаміў журналістам расійскі першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, піша ТАСС.

«Яны казалі знізіць стаўку і тэрмін падоўжыць. Але ў нас не было нейкіх іншых рашэнняў, чым прынятыя раней», — сказаў Сілуанаў.

Як паведамляў раней міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, Беларусь і Расія абмяркоўваюць пытанне аб падаўжэнні тэрміну крэдыту Расіі на будаўніцтва БелАЭС з 25 да 35 гадоў і зніжэнні стаўкі.

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што пасля перамоваў у Сочы 21 верасня з Уладзімірам Пуціным, Мінск прапануе Маскве разгледзець пытанне аб падаўжэнні тэрміну вяртання крэдыту на будаўніцтва БелАЭС і зніжэнні працэнтнай стаўкі па ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0