Сяргей Дучэнка, афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, у эфіры канала «Беларусь 1» расказаў, што ўдалося высветліць следчым на месцы здарэння.

«Папярэдне дзіця заблукала і не магло знайсці выхад. Таму што тут меліярацыйны канал мае разгалінаванне - злева і справа. Тут на беразе бачныя сляды, відаць, што спрабаваў ён выкараскацца, чапляўся за зямлю.

Цела выяўлена за чатыры метры, дзе былі гэтыя сляды. Тут ужо падышлі сваякі нябожчыка. Вядзецца з імі праца, псіхолагі, медыкі. Нервовая абстаноўка. Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Івана».

Ваня Валошын, якому 1 год 11 месяцаў, выйшаў з дому ў вёсцы Люба́шкі ў Камянецкім раёне на Берасцейшчыне ўдзень 10 красавіка. Маці Вані звярнулася ў міліцыю ў 21:00. Яна расказала, што сын выйшаў з дому каля 15:00 і не вярнуўся дахаты. З таго часу ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

На пошукі дзіцяці адразу рушылі міліцыянты, ратаўнікі, памежнікі, вайскоўцы. Сёння ў пошуках хлопчыка ўдзельнічалі 93 валанцёры.

Чытайце таксама: Што вядома пра сям'ю хлопчыка, які прапаў пад Камянцом

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0