Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 студзеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

Месцамі туман, слабая шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с, па поўначы парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—10°C, на поўдні месцамі да мінус 13—15°C, днём мінус 1—7°C.

У Мінску 13 студзеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°C, днём мінус 3—5°C.

У наступныя двое сутак, 14 і 15 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 14‑га пераважна без ападкаў. Месцамі туман, шэрань. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°C, пры праясненнях да мінус 13—15°C, днём 0 — мінус 6°C. 15 студзеня месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°C, днём мінус 5 — плюс 1°C.

У Мінску 14 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°C, днём мінус 2—4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0