Выглядае на тое, што чакаць паўтарэнне леташніх прадпрымальніцкіх пратэстаў сёлета не выпадае. Першую акцыю дробных гандляроў у новым годзе наважыўся правесці Аляксандр Макаеў. Напярэдадні разаслаў журналістам sms‑кі, каб збіраліся а 12 на Кастрычніцкай плошчы. Прадстаўнікі СМІ прыйшлі, а вось саміх прадпрымальнікаў чамусьці не назіралася.

З другога боку праспекту не без асалоды за дзеяннем назіраў лідэр «Перспектывы» Анатоль Шумчанка. Ён яшчэ напярэдадні прагназаваў правал акцыі.

«Вазьміце інтэрв’ю ў прадпрымальнікаў. Іх тут аж два», — жартаваў былы палітвязень Мікола Статкевіч. Былі Сяргей Гараўцоў са Ждановіч і Ігар Леднік з Барысава.

Калі гадзіннік паказваў 12:32 на плошчы з’явіўся і Макаеў. Адразу пытанне, чаму спазніўся? Займаўся асабістымі справамі. Дзе іншыя прадпрымальнікі? Мабыць, час не прыйшоў.

На тым акцыя і скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?