Фота з адкрытых крыніц

У Стакгольме памерла зорка фільмаў Інгмара Бергмана Бібі Андэрсан. Актрысы не стала ва ўзросце 83 гадоў, перадае шведскае выданне Expressen.

У 2009 годзе ў Францыі Бібі Андэрсан перанесла інсульт. У апошні час яна жыла ў Стакгольме і з-за здароўя не магла ездзіць да сям'і сваёй дачкі ў ЗША.

Бібі Андэрсан знялася ў 11 фільмах Інгмара Бергмана. Дэбютам для яе стала рэклама мыла ў 15 гадоў, якую рэжысёр здымаў у пачатку сваёй кар'еры. Таксама актрыса працавала ў тэатры Мальмё, кіраўніком якога быў Бергман.

Бібі Андэрсан тройчы была замужам. У яе застаўся муж, 80-гадовы доктар Габрыэль Мора Баеза, з якім актрыса ўзаконіла адносіны ў 2004 годзе.

Інгмар Бергман памёр ва ўзросце 89 гадоў у 2007-м.

Найлепшыя фільмы Інгмара Бергмана з Бібі Андэрсан

— «Усмешкі летняй ночы» (1955)

— «Сёмая пячатка» (1957)

— «Сунічная паляна» (1957)

— «Асоба» (1958),

— «Персона» (1966).

— «Сцэны з сямейнага жыцця» (1973).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна