Расія на гэты момант не супрацоўнічае з НАТА ў ніводнай сферы. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Грушко, перадае РІА Навіны.

«Супрацоўніцтва па грамадзянскай і ваеннай лініях спынена цалкам», — паведаміў дыпламат. Паводле яго слоў, ініцыятарам прыпынення кантактаў стаў Паўночнаатлантычны альянс. Грушко дадаў, што ў НАТА няма плану па выхадзе з крызісу.

Між тым Масква спадзяецца, што ваеннага канфлікту з блокам атрымаецца пазбегнуць. «Гэта была б катастрофа для ўсяго чалавецтва», - падкрэсліў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0