Прычына часовага адключэння электраэнергіі на прадпрыемствах — пашкоджанне размеркавальнага прыстасавання на ЦЭЦ-2.

«Меркаваная прычына перабояў з электраэнергіяй — разбурэнне прахаднога ізалятара ВЛ размеркавальнага прыстасавання на ЦЭЦ-2», — паведамілі ў цэнтры.

10 студзеня ў 15.35 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС паступіла паведамленне аб зніжэнні падачы электраэнергіі з 60 МВт да 10 МВт на ААТ «Гродна Азот» і скачку напружання на ААТ «Гродна Хімвалакно» без парушэння тэхналагічнага працэсу.

Час зніжэння падачы электраэнергіі на «Гродна Азот» склаў 6 хвілін. У выніку адбылося аварыйнае адключэнне цэхаў «Аміяк-4», «Метанол», «Карбамід-2, 3, 4», «Цыклагексанол-1, 2», «Капралактам-1, 2», «Олеум» і цэха гідрыравання бензолу.

На «Гродна Хімвалакно» часова спыніліся два прадзільныя, кацельны і энергетычны цэхі. У 16.18 праца цэхаў была адноўлена. «Мяркуемая прычына перабояў з электраэнергіяй — разбурэнне прахаднога ізалятара ВЛ размеркавальнага прыстасавання на ЦЭЦ-2», — паведамілі ў цэнтры МНС.

У панядзелак «Азот» аднавіў выпуск усіх відаў прадукцыі, паведаміў гендырэктар прадпрыемства Аляксандр Радзевіч. Па яго словах, на поўную магутнасць завод выйдзе да раніцы 14 студзеня.

Спецыяльная камісія цяпер займаецца высвятленнем прычын інцыдэнту.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0